Паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», з 2020 году як мінімум 1600 палітвязняў выйшлі на волю пасля поўнага адбыцця тэрміну. У чэрвені гэтага году былі вызваленыя 33 чалавекі: 20 — пасля заканчэння тэрмінаў, 13 — памілаваныя.
Праваабаронцы адзначаюць, што статыстыка можа быць няпоўнай з-за адсутнасці адкрытага доступу да інфармацыі.
Апошнім часам улады Беларусі пачалі актыўней судзіць па артыкуле 342 КК (удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадзкі парадак), бо неўзабаве сканчаецца пяцігадовы тэрмін даўніны для прыцягнення да адказнасці за падзеі 2020 года.
Разам з тым працягваецца пераслед паводле артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі). Апеляцыі па гэтых справах прызначаюцца на найбліжэйшыя тыдні, пакуль яшчэ дзейнічае тэрмін даўніны.
Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», цяпер у Беларусі налічваецца 1148 вязняў сумлення.
эж